Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

У гаспадарках Нясвіжчыны ўбрана 1180 гектараў збожжавых і зернебабовых культур

19.07.2019

Згодна з інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 17 ліпеня ў гаспадарках Нясвіжчыны было ўбрана 1180 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Гэта складае 5,3 % ад неабходнага. Дзённы прырост дасягнуў 440 гектараў (2 %). Найбольшыя плошчы ўбраны ў ЗАТ “1 Мая” — 256 га, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 178 га, ААТ “Грыцкевічы” — 159 га. У працэнтных адносінах найбольшы паказчык у “Грыцкевічах” — 17 %, у “1 Мая” — 13 %.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых па раёне — 59,9 ц/га. У СВК “Агракамбінат Сноў” яна складае 80,1 ц/га, у ААТ “Новае жыццё” — 78,2, у ААТ “Грыцкевічы” — 73,2 ц/га. Вышэй за раённую яна таксама ў першамайцаў і ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

Валавы намалот збожжа дасягнуў больш за 7 тысяч тон. У т. л. за апошні дзень — звыш 2,5 тысячы тон. Дзённая прыбаўка 300 і больш тон — у “Снове”, “Новым жыцці”, “Нясвіжскім райаграсэрвісе” і “Юшавічах”.

У раёне працягваецца ўборка азімага рапсу. Ён абмалочаны на плошчы амаль 1445 га (57 % ад неабходнага). Завяршылі работу ААТ “17 Верасня”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Лань-Нясвіж”, “Сейлавічы”, ЗАТ “1 Мая”. Сярэдняя ўраджайнасць алейнага насення — 38,6 ц/га. Высокая яна ў “Райаграсэрвісе” (52,2 ц/га), “Снове” (49,9), “Сейлавічах” (44,6 ц/га). Больш за 40 ц/га збіраюць яго таксама ў “Новым жыцці”, “Нясвіжскіх Астроўках”, “ЭБ “Свеклавічная” і “Нясвіж-скай сортавыпрабавальнай станцыі”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»