Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

17.07.2019

Кветкі, падарункі і пажаданні моцнага здароўя прымала ў пятніцу ад гасцей жыхарка нашага раёна Ганна Бенядзіктаўна Капчэўская, якая адзначыла 100-гадовы юбілей.

Са знамянальнай падзеяй яе прыйшлі павіншаваць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі дома Нясвіжскага РТСЦАН Наталля Богуш, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны Іван Кендыш і кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай. Яны ўручылі юбілярцы каштоўныя падарункі ад імя сваіх арганізацый і Нясвіжскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Г.Б. Карчэўская нарадзілася і вырасла непадалёку ад вёскі Пляшэвічы. Па дасягненні паўналецця Ганна Бенядзіктаўна пачала працаваць у калгасе імя С.М. Кірава (зараз — ЗАТ “1 Мая”) трактарысткай, выйшла замуж, маладая сям’я Пляшэвічы. Амаль усё жыццё пражыла яна Нясвіжчыне, малую радзіму пакідала только аднойчы — напачатку 60-х у ліку добраахвотнікаў ездзіла падымаць цаліну. І сёння яна таксама шмат часу праводзіць у сваёй роднай вёсцы, але толькі ў дачны сезон — астатні час пражывае ў Мінску разам з дачкою Лідзіяй Мікалаеўнай Харкоўскай. Мае трох унукаў і тры праўнучкі.

Сваіх гасцей Ганна Бенядзіктаўна сустрэла ў бадзёрым настроі. Нягледзячы на тое, што жанчына пераступіла векавую мяжу, яна імкнецца не губляць аптымізму і жыццялюбства.

— У Нясвіжскім раёне шмат старажылаў, якія пераадолелі 80-гадовы рубеж або адзначылі 90, — рассказавае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік. — У гэтым годзе свой 100-гадовы юбілей акрамя Ганны Бенядзіктаўны будуць адзначаць яшчэ некалькі чалавек.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»