Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Вторник, 22 августа 2017 года, 12:09

Кафэ “Сноўскі маёнтак” і ўніверсам “Сноў” запрашаюць

Источник  Соб. инф.
У СВК “Агракамбінат Сноў” адбылося ўрачыстае адкрыццё новых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння: кафэ “Сноўскі маёнтак”, гасцініцы і ўніверсама “Сноў”

Пераразаючы сімвалічную чырвоную стужачку, старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко зазначыў, што адначасовае адкрыццё некалькіх сацыяльна значных аб’ектаў СВК “Агракамбінат Сноў” — гэта не толькі паляпшэнне гандлёвага і культурнага абслугоўвання жыхароў аграгарадка і раёна, але і сведчанне таго, што агракамбінат, нягледзячы на складаныя ўмовы дзейнасці, працуе ў стабільным рэжыме, штогод нарошчвае аб’ёмы вытворчасці, асвойваючы ўсё новыя і новыя віды дзейнасці.

Член Савета Рэспублікі Нацыя-нальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман у сваю чаргу падзякаваў за садзейнічанне ўсім, хто дапамог у рэалі-зацыі праекта, і асабіста Алегу Малунову і Вячаславу Грабёнку, дзякуючы якім ўдалося адкрыць аб’екты ў самыя кароткія тэрміны. Ён падкрэсліў, што ўсе рэканструктаваныя аб’екты адноўлены на карысць усіх працаўнікоў агракамбіната і жыхароў Снова.

Кафэ і гасцініца сталі новымі складнікамі культурна-забаўляльнага комплексу, які атрымаў прапіску ў цэнтры  аграгарадка Сноў у будынку  былога вучэбна-вытворчага  камбіната. Рэканструкцыя апошняга вялася  гаспадарчым спосабам. Першая чарга, у якую ўвайшлі спартыўная зала і більярдная,  была ўведзена ў строй раней. Снаўчане з задавальненнем іх наведваюць, займаюцца фізкультурай, бавяць вольны час.

Цяпер культурна-забаўляльны цэнтр  набыў свой закончаны выгляд і прымае новых наведвальнікаў. Кафэ размясцілася на  першым паверсе. Яно разлічана на 80 пасадачных месцаў. Ужо  прымаюцца заказы на  правядзенне юбілейных урачыстасцей, вяселляў і іншых мерапрыемстваў.

Гасцініца знаходзіцца на другім паверсе. Яна мае чатыры двухмесныя і чатыры аднамесныя  нумары. Без сумненняў, гасцям Сноўшчыны яны прыйдуцца даспадобы.

Тут жа, на цэнтральнай вуліцы Леніна, адкрыўся і  ўніверсам  сельгаспрадпрыемства. Яго будынак — былы ўнівермаг  рай-спажыўтаварыства, які агракамбі-нат выкупіў. Пасля рамонту тут  устаноўлена  новае абсталяванне. На першым паверсе можна  набыць прадукты, на другім — прамысловыя тавары.

Прочитано 171 раз (а)