Address:

222603, Nesvizh, Sovetskaya str., 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (for business correspondence)

Reception phone:

+375 (1770) 5-94-49

Fax reception:

+375 (1770) 5-10-91

Operating mode:

on working days: 8.00 - 17.00, lunch break: 13.00 - 14.00

Telephone «hot line» of the regional executive committee:

+375 (1770) 5-94-49

Single help service telephone number «one window»: 142

Віталь Бокун стаў «Чалавекам года Міншчыны»

23.01.2019
18 студзеня ў Маладзечне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. У гэты дзень ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны» за 2018 год было прысвоена 28 прадстаўнікам цэнтральнага рэгіёна

У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Віншуючы тых, хто стаў «Чалавекам года Міншчыны», Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёна. «Сёння Мінская вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі і інвестыцыямі, развітой сельскай гаспадаркай. Але галоўнае багацце — гэта жыхары рэгіёна, якія кожны дзень сваёй працай, талентам і творчасцю робяць нашу зямлю багацей і больш паспяховай», — сказаў губернатар.

Па выніках працы за 2018 год вызначаны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты ў шасці намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)», «Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка».

У яшчэ адной намінацыі — «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абараназдольнасці» — перамог начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы Віталь Бокун.

Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»